Узяты пад варту
Узяты пад варту два жыхары райцэнтра, якіх падазраваюць у забойстве з асаблівай жорсткасцю маладой жанчыны.
Гэта страшная трагедыя разыгралася ў адзін са жнівеньскіх вечароў. Каля шматпавярхоўкі па вуліцы Чырвоная, 133 было знойдзена цела 36-гадовай лунінчанкі. Супрацоўнікі праваахоўных органаў аператыўна высветлілі, з кім ахвяра правяла апошнія гадзіны жыцця. Маладыя мужчыны, якія мелі раней судзімасці, неўзабаве апынуліся ў ізалятары часовага знаходжання РАУС. У мінулую пятніцу міліцэйскім канвоем абодвух даставілі ў пракуратуру Лунінецкага раёна. Паколькі іх падазраваюць ва ўчыненні асабліва цяжкага злачынства, спалучанага з пасягальніцтвам на жыццё і здароўе чалавека, пракурор Аляксандр Карлюк вынес пастанаўленне заключыць іх пад варту. Далейшы лёс і ступень віны кожнага фігуранта крымінальнай справы вырашацца ў судзе.