Завышаныя кошты і няправільныя адгрузкі
Происшествия

Завышаныя кошты і няправільныя адгрузкі

госконтрольПраведзена планавая праверка УБП “ПМК-7” ААТ “Пінсксаўгасбуд”.

Пры атрыманым у 2014 годзе прыбытку і станоўчай рэнтабельнасці продажу фінансавы стан тут няўстойлівы, ёсць тэндэнцыя росту пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, у тым ліку па знешнегандлёвай дзейнасці. На прадпрыемстве дапушчаны факты невяртання ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны валютнай выручкі ў буйным памеры. Адгрузкі прадукцыі ў адрас кантрагентаў Расійскай Федэрацыі выконваліся пры наяўнай запазычанасці, а таксама быў заключаны экспартны дагавор з умовай аплаты 180 дзён, што не адпавядае дзеючаму заканадаўству.

Завышэнне кошту будаўніча-мантажных работ на аб’ектах сельскагаспадарчага прызначэння і жыллёвага будаўніцтва, фінансаванне якіх адбывалася за кошт ільготных крэдытаў, склалі больш як 200 мільёнаў рублёў. Знойдзены выпадкі парушэння патрабаванняў устаноўленага парадку пры вядзенні бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, прадастаўлення дзяржаўных статыстычных дадзеных з недакладнасцю і скажэннямі, парушэння працоўнага заканадаўства і ў галіне рознічнага гандлю, патрабаванняў Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 і №3.

Цяпер разглядваецца пытанне аб прыцягненні вінаватых да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці. Кіраўніцтву прадпісаны тэрміны для ўхілення выяўленых парушэнняў.

Вадзім БАЛУК,
галоўны спецыяліст Пінскага міжраённага камітэта
дзяржкантролю Брэсцкай вобласці



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть