«Брэсцкая лыжня-2019»
Абласная зімовая спартакіяда пад такой назвай адбылася на базе вяслярнага канала ў Брэсце. Яе ўдзельнікамі сталі жыхары рэгіёнаў Брэстчыны, а таксама прадстаўнікі выканаўчай і распарадчай улады з раёнаў.
Дэлегацыю Лунінецкага раёна ўзначальваў старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко. За эстафетную каманду работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў выступілі намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч, начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Баўкуновіч, старшыня Сінкевіцкага сельсавета Валерый Краснікевіч і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзіяна Корчык. У няпростай і напружанай барацьбе наш квартэт заняў 9-ае месца з 20-ці каманд. Упершыню за працяглы час лунінчане ўвайшлі ў дзясятку мацнейшых.