Спорт
ФАНТАСТЫЧНАЯ ТЭХНІКА
На базе турыстычна-аздараўленчага комплекса “Высокі бераг”, што ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці каманды медработнікаў пад эгідай прафсаюзаў трымалі выпрабаванне ў праграме турыстычных спаборніцтваў.
На старт выйшлі 8 калектываў, у тым ліку Лунінецкай ЦРБ на чале са старшынёй прафкама Наталляй Рагажынскай, які прадстаўляў Брэстчыну. Першае месца нашы медыкі паказалі ў тэхніцы велатурызма. Свае цудоўныя навыкі ваджэння прадэманстравалі загадчык інфекцыйнага аддзялення Анатоль Раковіч, урач-інтэрн Вікторыя Лукашэвіч і сямейны дуэт Аляксандр і Ганна Жук (адпаведна фізіятэрапеўт і стаматолаг).
У агульным заліку нашы землякі занялі пятае месца.
Алена Даніловіч