Калядны турнір
па міні-футболе сярод работнікаў райспажыўтаварыства прайшоў у спартыўнай зале СДЮШАР.
Тры каманды вялі барацьбу за тытул пераможцы – філіялаў “НВК “Палессе”, “Аўтабаза” і зборная праўлення. Не пакінулі шанцаў сапернікам прадстаўнікі кіраўніцтва, якія абыгралі нарыхтоўшчыкаў і вадзіцеляў адпаведна – 9:3 і 9:2. “Аўтабаза” ўзяла верх над “НВК “Палессе” з лікам 5:2 і заняла другое месца.
За каманду-пераможцу выступалі дырэктар рынка Барыс Веляскевіч, намеснік старшыні праўлення па будаўніцтву Вячаслаў Кузьміч, рэвізор Дзмітрый Музыка, праграміст Аляксандр Аляшкевіч і старшыня прафкама Іван Ерамяевіч. Усе прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.
У РАМКАХ СПАРТАКІЯДЫ ШКОЛЬНІКАЎ
пачаўся міні-футбольны турнір.
У ходзе кваліфікацыі для ўдзелу ў асноўных спаборніцтвах адабраны 16 каманд. Занальныя туры праходзілі ў Луніне, Мікашэвічах, СДЮШАР і ДПТК СВ. Лідары падгруп – СШ №2 г. Лунінца, СШ №2 г. Мікашэвічы, Лахвенская і Дзятлавіцкая СШ – сустрэнуцца ў фінальнай стадыі турніру. Месцы з 5 па 8 разыграюць СШ №1 г. Мікашэвічы, ліцэй, Палеская і Вулькаўская 2 СШ.
ЗАЯЎКІ ПАДАДЗЕНЫ
У суботу, 18 студзеня, стартуе раённая спартакіяда школьнікаў па баскетболе сярод юнакоў.
Заявіліся 10 каманд. Спаборніцтвы пройдуць у 2 туры: групавы (18-22 студзеня) і фінальны (25 студзеня – па 2 мацнейшыя каманды з падгруп).