Спорт
Кубак Беларусі на абноўленым мотадроме
29 сакавіка на мотадроме ў Лунінцы стартуе Кубак Беларусі па мотаболе.
На ўдзел у ім заявілася 5 каманд – “Лунінец”, “Аўтамабіліст”, “Гродна”, “Зара” і “СДЮСТШ”.
У першы дзень, 29 сакавіка, нашы землякі правядуць дзве сустрэчы са сталічнымі клубамі – з “СДЮСТШ” (12.00) і “Зара” (18.00). У суботу таксама две гульні. У 13 гадзін “Лунінцу” будзе супрацьстаяць “Гродна”. У 14.50 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё. Пасля заканчэння нашы землякі сустрэнуцца з “Аўтамабілістам” (для дзяцей да 16 год уваход на гэты матч бясплатны).
У суботу і ў нядзелю гульні Кубка Беларусі пачнуцца з 9.00.
Кошт білета для дарослых – 2 рублі, для дзяцей – 1 рубель.