Спорт
Лунінец – супраць зборнай Беларусі
Добры падарунак аматарам мотабола зрабіў мясцовы клуб да Дня моладзі.
У нядзелю, 30 чэрвеня, у 18.00 на гарадскім мотадроме пачнецца таварыскі матч паміж «Лунінцам» і зборнай Рэспублікі Беларусь. Запрашаем вас падтрымаць землякоў і паглядзець, на што здольна моладзь. А яшчэ балельшчыкаў чакаюць навінкі ад членаў сталічнага клуба па стантрайдынгу.