Спорт

Лыжны трыумф

Лыжня 2017 000

У заключны дзень чэмпіянату Еўропы па біятлоне ў Польшчы жыхары Лунінеччыны  вырашылі не адставаць ад спартыўнай эліты і таксама выйшлі на лыжню ў Сінкевічах. Аматары зімовых відаў спорту і прыхільнікі здаровага ладу жыцця на некалькі гадзін акунуліся ў атмасферу бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою. Свежае паветра, побач – сябры і калегі, прага да перамогі, камандны дух – усё гэта аб’яднала ўдзельнікаў раённай лыжні, прысвечанай памяці У.І. Саковіча. Асаблівай падзеяй стала мерапрыемства для нашчадкаў (на здымку) вядомага на Лунінеччыне настаўніка фізкультуры.

Для ўдзелу ў гонках сабраліся работнікі прадпрыемстваў раёна, прадстаўнікі сілавых структур, а таксама сем’і з Мікашэвіцкага гарадскога і сельскіх саветаў. Усяго ў забегу прынялі ўдзел 31 каманда. Арганізатарамі выступілі райвыканкам, раённыя Савет дэпутатаў, аддзел адукацыі, спорту і турызму, аб’яднанне прафсаюзаў, Сінкевіцкі сельвыканкам, РФСК “Здароўе”. Фундатарскую дапамогу аказаў дырэктар СК «Юна» і кампаніі D-Trans Валерый Дзямчук. Са словамі падзякі за неабыякавасць да мерапрыемства і за ўшанаванне памяці мужа выступіла жонка Уладзіміра Саковіча –   Яўгенія Іванаўна. Сярод ганаровых гасцей на спаборніцтвах прысутнічалі старшыні раённых: выканаўчага камітэта – Аляксандр Пачко, Савета дэпутатаў – Віктар Рафаловіч, аб’яднання прафсаюзаў – Ігар Гапон.

Сігнал суддзі,  і спартсмены ступілі на лыжню. Наперад, не шкадуючы сіл, метр за метрам набліжаліся лыжнікі да доўгачаканага фінішу. І вось яны, пераможцы: першае месца сярод каманд прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў і пераходны кубак ад сям’і Саковіча заваявалі супрацоўнікі СК «Юна» і кампаніі D-Trans. “Серабро” дасталася прадстаўнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму, “бронза” – работнікам індывідуальнага прадпрымальніка Міхаіла Клеўжыца. Яны ж – зяці і ўнукі Уладзіміра Саковіча – не маглі ў гэты дзень застацца ў баку ад мерапрыемства, прысвечанага памяці іх дарагога чалавека.

Сярод сілавых структур лідарамі сталі прадстаўнікі раённых аддзелаў: унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, Следчага камітэта. Самымі спартыўнымі ў сямейнай эстафеце аказаліся жыхары Сінкевіч. Другімі на п’едэстал гонару ўзняліся прадстаўнікі  Мікашэвіч. Трэцімі да фінішу прыйшлі дзятлаўчане. Ганаровым медалём і Дыпломам адзначаны пераможцы ў дадатковых намінацыях. Так, самым сталым удзельнікам, але ад гэтага не менш актыўным, прызнаны Аляксандр Лазько (ДРБУ №101, каманда “Дарожнік”), а самым юным –  Вераніка Герасіменка з  Лунінскага сельсавета.

Раённая лыжня стала сапраўдным святам. Нават, нягледзячы на падзенні, часам няўпэўненыя рухі, удзельнікі ўсё роўна імкнуліся да перамогі. Гучнымі воклічамі падтрымлівалі балельшчыкі. Настрой узнімала музыка, хто-ніхто мог нават патанцаваць. Тыя, хто прагаладаўся, абавязкова накіроўваліся да палатак выязнога гандлю райспажыўтаварыства, дзе можна было выпіць чаю ці кавы, падсілкавацца смачнай выпечкай. Чатырохгадзінныя спаборніцтвы праляцелі як адно імгненне, пакінуўшы на развітанне прыемныя памятныя прызы і румянец на шчоках.

Наталля Арашкевіч

Лыжня 2017 001 Лыжня 2017 002 Лыжня 2017 003 Лыжня 2017 004 Лыжня 2017 005 Лыжня 2017 006 Лыжня 2017 007 Лыжня 2017 008 Лыжня 2017 009 Лыжня 2017 010 Лыжня 2017 011 Лыжня 2017 012 Лыжня 2017 013 Лыжня 2017 014 Лыжня 2017 015 Лыжня 2017 016 Лыжня 2017 017 Лыжня 2017 018 Лыжня 2017 019 Лыжня 2017 020 Лыжня 2017 021 Лыжня 2017 022 Лыжня 2017 023 Лыжня 2017 024 Лыжня 2017 025 Лыжня 2017 026 Лыжня 2017 027 Лыжня 2017 028 Лыжня 2017 029 Лыжня 2017 030 Лыжня 2017 031 Лыжня 2017 032 Лыжня 2017 033 Лыжня 2017 034 Лыжня 2017 035 Лыжня 2017 036 Лыжня 2017 037 Лыжня 2017 038 Лыжня 2017 039 Лыжня 2017 040 Лыжня 2017 041 Лыжня 2017 042

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть