Спорт
“Мяч над сеткай”
З усіх куткоў краіны сабраліся былыя вучні ліцэя г. Лунінца на традыцыйныя спаборніцтвы па валейболе. Асабліва радаваўся сустрэчы са сваімі выхаванцамі настаўнік Віктар Казун.
Свае сілы ў турніры паспрабавалі тры каманды: дзве выпускнікоў – “Палессе-12” і “Адрэналін”, а таксама “Ліцэіст” (цяперашнія вучні, якія, дарэчы, з’яўляюцца сярэбранымі прызёрамі раёна). Гульні былі на роўных, але ж удача ўсміхнулася старэйшым ігракам. Лепшымі сярод іх прызнаны Антон Марко (“Ліцэіст”), Аляксандр Харкевіч (“Палессе-12”) і Аляксандр Ярашэвіч (“Адрэналін”). Яны ўзнагароджаны Граматамі і прызамі.