Спорт
На кубак МФК «Базар»
На вясенніх канікулах 4 футбольныя каманды сабраліся на стадыёне “Палессе” каб аспрэчыць лідарства ў барацьбе за пераходны кубак.
Выдатна правялі ўсе паядынкі юныя футбалісты каманды “Лунінец-СДЮШАР” і сталі пераможцамі. Другое месца – у зборнай “Лобча-Багданаўка”, трэцяе – у “Дзятлавіч”. Крыху слабей выступілі прадстаўнікі “Мікашэвіч”, але можна не сумнявацца, у іх таксама ёсць нядрэнны патэнцыял, таму перамогі абавязкова прыйдуць.
Дыпломамі адзначаны лепшыя – Данііл АЛЯХНОВІЧ (абаронца – “Дзятлавічы”), Арсеній АНТАНОВІЧ (ігрок – “Лунінец-СДЮШАР”), Руслан КАХОВІЧ (нападаючы – “Лунінец-СДЮШАР”), Арцём ЯКАВЕЦ (паўабаронца – “Лобча-Багданаўка”) і Данііл Руднік (варатар – “Мікашэвічы”).