Перад вялікім антрактам
Спорт

Перад вялікім антрактам

фк гранитЦікавасць да матча паміж “Віцебскам” і “Гранітам” падагравалі дзве акалічнасці: гульня была баявым хрышчэннем для Сяргея Ясінскага, які толькі што ўзначаліў трэнерскі штаб паўночнікаў, а “гранітаўцы” меркавалі рэабілітавацца за дзве папярэднія сустрэчы, у якіх прайгралі з буйным лікам.

«Віцебску» так і не ўдалося на сваім полі ўзяць верх над мікашэвіцкай камандай.

Па ходу матча гаспадары ўвесь час адыгрываліся — 0:1 і 1:2. А ў дабаўлены да другога тайма час “Граніт” забіў трэці мяч з пенальці. Вынік паядынку — 3:2 на карысць нашых землякоў. У “гранітаўцаў” вызначыліся Павел Кірыльчык, Ігар Трухаў і Дзмітрый Ігнаценка.

Цяпер каманды накіроўваюцца на перапынак, які працягнецца да 8 жніўня. Спадзяемся “гранітаўцам” ён пойдзе на карысць. Яны пастараюцца забыць пра няўдачы, атрымаюць новы прыліў сіл і пазітыўных эмоцый, а таксама парадуюць балельшчыкаў цікавай гульнёй у другім крузе.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть