“Рады снегу зверь и птица, и, конечно, человек…”
Спорт

“Рады снегу зверь и птица, и, конечно, человек…”

день снегаГэта, здаецца, адно з самых маладых святаў – толькі ў 2012 годзе пачалі адзначаць Сусветны дзень снегу. У нашай краіне мерапрыемствы з гэтай нагоды праходзілі ў мінулыя суботу і нядзелю.
Па-рознаму можна ставіц-ца да значнасці гэтай падзеі. Аднак, бясспрэчны факт, што чароўнае хараство снегу – сапраўдны цуд прыроды. 80 працэнтаў насельніцтва планеты жыве ў кліматычных умовах, пры якіх снежныя ападкі не прадугледжаны. Для тых, хто іх не бачыў, – гэта добрае пачуццё зайздрасці. Для нас жа, беларусаў, белы, чысты снег – вобразнае ўвасабленне нашых думак і спадзяванняў.
Вучні гарадскіх школ сабраліся на стадыёне “Палессе”, дзе для іх была падрыхтавана культурна-спартыўная праграма. Першым відам стала лыжная эстафета, у якой перамог дружны квартэт з СШ №1. З захапленнем удзельнічалі школьнікі ў конкурсе “снежны снайпер” і перацягванні канату. Знайшлася забава і для творчых асоб. Сваю фантазію яны змаглі ўвасобіць у снежных скульптурах і кампазіцыях. Падбадзёрваў юнакоў і дзяўчат на працягу ўсіх выпрабаванняў загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Пётр Хвастоў.
Усе каманды-ўдзельнікі атрымалі падарункі. Але больш парадаваў школьнікаў цудоўны настрой, які прынёс з сабой белы снег…



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть