Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

«РАКЕТА» ЛІДЗІРУЕ

«РАКЕТА» ЛІДЗІРУЕ

МОТАБОЛ
Завяршыўся першы круг першынства Беларусі па мотаболе.

Слуцкая каманда не прыняла ўдзел, за што атрымала тэхнічнае паражэнне. Нашы землякі ў Пінску змагаліся з «Юнацтвам-2” і святкавалі заслужаную перамогу – 4:1. Тры галы забіў Аляксандр Баброўскі, адзін – Вадзім Русак.
Як адзначыў трэнер юнацкай каманды Аляксандр Верамейчык, значную дапамогу аказалі дырэктар каманды «Лунінец” Аляксандр Бабіч і механік Віктар Лужанін. Таксама замянілі чатыры рухавікі на матацыклах, што таксама лепшым чынам паўплывала на гульню каманды.
Другі круг спаборніцтваў пройдзе ў жніўні, фінальныя матчы – у верасні.
ФУТБОЛ
Чэмпіянат Брэсцкай вобласці. Усходняя зона
СУСЕДСКІ ГАЛЯВЫ ПОКЕР
«Ганцавічы-Сузор’е” мелі значную перавагу на сваім полі ў барацьбе з камандай нашага раёна.
Трэба зазначыць, што вельмі часта яны не карыста-ліся магчымасцю забіць галы. Адзін толькі Алег Берташ двойчы не трапіў у пустыя вароты і яшчэ столькі ж не рэалізаваў выхады адзін на адзін. І ўсё ж паступова гаспадары свой галявы покер паказалі – забіўшы запар чатыры галы. Каманда Лунінецкага раёна магла змяніць лік у канцы матча, але варатар гаспадароў быў, як кажуць, на сваім месцы. 4:0 – перамога каманды з суседняга раёна.
Чэмпіянат Беларусі. Першая ліга
ВАРОТЫ НЕ «РАСПЯЧАТАЛІ”
Хатні матч «Граніта” са «Смаргонню” завяршыўся нулявой нічыёй.
Дзве жоўтыя карткі арбітр паказаў ігракам каманды гасцей, столькі ж – нашым землякам. Дадатковыя хвіліны таксама не далі выніку. Матч закончыўся, а лік так і не пачаўся. «Граніт” апусціўся на два радкі ў турнірнай табліцы, а «Смаргонь” паднялася на адзін.
30 чэрвеня «Граніт” згуляе на выездзе з «Полацкам”, а 4 ліпеня – у Лунінцы з ФК «Хімік» (Светлагорск).
← Предыдущая новость Следующая новость →