Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Ураджэнец Лунінца ўзначаліў “БАТЭ”

Ураджэнец Лунінца ўзначаліў “БАТЭ”

футболКіраўнік праўлення “БАТЭ” Анатоль Капскі пацвердзіў інфармацыю аб тым, што Аляксандр Ермаковіч заняў пасаду галоўнага трэнера клуба:

– Для нас Ермаковіч –родны чалавек. Для яго ФК “БАТЭ” – не пусты гук. Віктар Ганчарэнка, які падпісаў нядаўна  кантракт з камандай расійскай прэм’ер-лігі “Кубань”, хацеў, каб Ермаковіч паехаў з ім, але мы прапанавалі Аляксандру Уладзіміравічу стаць галоўным трэнерам. Ён не выбіраў фінансавыя ўмовы, бо ў расійскай прэм’ер-лізе, напэўна, мог бы зарабіць больш, а вырашыў застацца ў нашым клубе. Па словах новага трэнера, ён яшчэ не ўсё зрабіў у БАТЭ, таму застаецца і будзе рабіць усё, каб клуб не толькі заставаўся на тым узроўні, якога дасягнуў, але і рухаўся далей.

Аляксандр Ермаковіч – не новы для “БАТЭ” чалавек. Ён на працягу пяці гадоў уваходзіў у трэнерскі штаб Ганчарэнкі. Зразумела, нейкіх момантаў яму будзе не хапаць, але ён валодае поўнай інфармацыяй пра сітуацыю ў клубе, пра ігракоў. Да таго ж, кіраўніцтва ФК зробіць усё, што ад яго залежыць, каб дапамагчы Ермаковічу ў станаўленні.

← Предыдущая новость Следующая новость →