Выйгралі «серабро»
4 лясгасаў Брэстчыны сабраліся на галіновую спартакіяду, якая адбылася ў в. Жабчыцы Пінскага раёна.
Лунінецкі лясгас прадстаўлялі 18 самых спартыўных работнікаў. У настольным тэнісе пераможцамі сталі ўкладчык піламатэрыялаў дрэваапрацоўчага цэха “Дзятлавічы” Валянціна Насковіч і памочнік ляснічага Навасёлкаўскага лясніцтва Андрэй Ліхтар. Другое месца ў кросавай падрыхтоўцы занялі майстры лесу Сяргей Мальцаў (Сінкевіц-кае лясніцтва) і Эдуард Чарнавокі (Дзятлавіцкае лясніц-тва), бухгалтар Алена Каравейнікава і лесавод Лунінскага лясніцтва Святлана Кіпцэвіч. Бронзавай узнагароды ў дарт-се ўдастоены эканаміст Яўгенія Віднікевіч і інжынер па лесакарыстанню Станіслаў Бушыла.
У напружанай барацьбе па выніках усіх выпрабаванняў каманда Лунінецкага лясгаса заняла другое месца.