Спорт
«Зімовая школа»
Пад такой назвай на базе СШ №4 прайшлі вучэбна-трэніровачныя зборы ў юных каратыстаў.
Заняткі правёў генеральны дырэктар Беларускай Федэрацыі кёкусінкай будо каратэ Дзмітрый Аляхновіч. На працягу двух дзён спартсмены, якія займаюцца ў клубе больш як 2 гады, змаглі ўдасканаліць свае навыкі. У прыватнасці, яны адпрацоўвалі захопы, надалі ўвагу прыкладной тэхніцы, а таксама на ўласным прыкладзе змаглі ацаніць адну з методык расцяжкі. Прымяняючы яе сакрэты, праз 10 хвілін 20 з 34-ох каратыстаў змаглі прадэманстраваць добры вынік.