29 кастрычніка – Дзень супрацоўнікаў падраздзяленняў аховы МУС Рэспублікі Беларусь
Новости района

29 кастрычніка – Дзень супрацоўнікаў падраздзяленняў аховы МУС Рэспублікі Беларусь

Лунінецкі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь забяспечвае ахову аб’ектаў усіх формаў уласнасці, памяшканняў грамадзян з асабістай маёмасцю, кантралюе  кнопкі экстранага выкліку на аб’ектах і ў памяшканнях жыхароў раёна. Аб гэтым напярэдадні прафесійнага свята расказаў начальнік аддзела Анатоль Буневіч:

– Наш аддзел працуе ў сістэме адзінай дыслакацыі з Лунінецкім РАУС. Акрамя сваёй асноўнай задачы па ахове маёмасці ўносім істотны ўклад у забеспячэнне правапарадку і барацьбу са злачыннасцю. Наш аддзел – гэта мабільная служба, аснашчаная сучаснымі тэхнічнымі сістэмамі і сродкамі аховы, спецыяльным аўтатранспартам, аўтаматычнай зброяй, сродкамі індывідуальнай абароны, службова-вышуковымі сабакамі.

На працягу апошніх год праблема з крадзяжамі, у тым ліку кватэрнымі, стала адной з актуальных у дзейнасці органаў унутраных спраў. Не заўсёды металічныя дзверы і замкі ўскладняюць задачу злачынцы, які вырашыў пранікнуць у жылое памяшканне. Многія жыхары даўно перасталі баяцца кватэрных злодзеяў, бо даверылі захаванасць маёмасці нашаму аддзелу.

Патраціўшы грошы аднойчы на набыццё ахоўнага абсталявання (ад 450 рублёў за аднапакаёвую кватэру, ад 850 – за аднапавярховы дом, ад 400 – за гараж, 350 рублёў – за трывожную кнопку), яно стане вашай уласнасцю, якая не патрабуе дадатковага догляду і капіталаўкладанняў. Пасля гэтага – толькі штомесячная абаненцкая плата ў памеры 9 рублёў 60 капеек!

Забяспечваючы надзейную абарону кватэр грамадзян, іх маёмасці ахоўваючы дзяржаўныя і сацыяльныя аб’екты, нам удаецца стрымліваць і папярэджваць беззаконнасць. Служба аховы карыстаецца даверам у жыхароў раёна.

У нас працуюць толькі сапраўдныя прафесіяналы, якіх вызначаюць пачуццё доўга і адказнасці, мужнасць, уменне хутка і беспамылкова арыентавацца ў складаных сітуацыях. У іх ліку інжынер Анатоль Кіслюк, камандзір взвода Анатоль Кушнярук, міліцыянер взвода міліцыі Віктар Лабко, памочнік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэй Кузьміных, спецыяліст па кадрах Святлана Сацкевіч, вартавыя Аляксандр Пуляк, Сяргей Арэхва, Алена Палхоўская, Любоў Калянковіч, Людміла Піліпцэвіч, Любоў Сыціна. Паспяховая дзейнасць аддзела ва многім залежыць ад якаснага забеспячэння фінансавымі і матэрыяльнымі рэсурсамі. Гэтыя задачы вось ужо больш як 20 год вырашаюць галоўны бухгалтар Святлана Арашкевіч і і бухгалтар Таццяна Канапацкая. Ніколі не забываем пра нашых ветэранаў і працуем у цесным кантакце з іх актывам, які ўзначальвае Франц Мяцеліца. Мае дзверы заўсёды адчынены для нашых былых калег, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку і мае патрэбу ў дапамозе ці падтрымцы.

Наш аддзел пастаянна папаўняецца маладымі кадрамі. Хутка да сваіх абавязкаў прыступяць 2 курсанты, які зараз праходзяць навучанне ў Цэнтры павышэння кваліфікацыі Дэпартамента МУС. Мы заўсёды рады бачыць у нашых радах  маладых людзей ва ўзросце да 25 год, якія па стану здароўя і маральных якасцях здольныя выконваць службовыя абавязкі. За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца ў рабочыя дні з 9.00 да 18.00 па тэлефонах: 3-49-00, 3-49-03.

Хачу выказаць шчырыя словы ўдзячнасці кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, якія нягледзячы на няпростую эканамічную сітуацыю, працягваюць падтрымліваць дагаварныя адносіны з намі.

Напярэдадні Дня супрацоўнікаў падраздзяленняў аховы МУС Рэспублікі Беларусь віншую ветэранаў, калег і работнікаў аддзела, а таксама нашых партнёраў з прафесійным святам. Жадаю ўсім здароўя, дабрабыту, ажыццяўлення новых задумак і ідэй. Няхай у кожны дом прыходзяць мір і дабро, шчасце і ўдача!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть