Новости районаОбществоРеферендум

Мікалай АЛЯШКЕВІЧ: папраўкі ў Асноўны Закон нашай краіны выкліканы імкненнем суайчыннікаў захаваць суверэнітэт і падтрымаць стабільнасць ў грамадстве

Папраўкі ў Асноўны Закон нашай краіны выкліканы імкненнем суайчыннікаў захаваць суверэнітэт і падтрымаць стабільнасць ў грамадстве.  У гэтым упэўнены сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Мікалай АЛЯШКЕВІЧ (на здымку).

– Зыходзячы з багатага жыццёвага і працоўнага вопыту, прадстаўнікам старэйшага пакалення таксама ёсць што сказаць аб праекце новай Канстытуцыі. Па-першае, станоўча ацэнены артыкул, па якім наша рэспубліка выключае ваенную агрэсію ў дачыненні да іншых краін, а таксама забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подз-вігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Жывых сведкаў страшнага ліхалецця засталіся адзінкі. І як важна перадаць маладому пакаленню праўду аб тым, як і кім здабывалася Перамога. Бо ахвотнікаў перапісаць гісторыю, на жаль, хапае і зараз.

Правільна, што дзяржава працягне клапаціцца пра ўсе катэгорыі грама-дзян. Але пры гэтым у новым тэксце Канстытуцыі ёсць дадатак, што кожны беларус павінен праяўляць сацыяльную адказнасць, уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і краіны. Добра, што прадугледжаны артыкул, які будзе садзейнічаць духоўнаму, маральнаму, інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю нашай моладзі.

Пераразмеркаванне паўнамоцтваў на вышэйшым узроўні знайшло сваё адлюстраванне ў новым блоку дапаўненняў, звязаных з Усебеларускім народным сходам. Хочацца спадзявацца, што ў склад яго абавязкова ўвойдуць прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый.

Змяняецца свет, людзі, жыць па-старому нельга. Канстытуцыю трэба мяняць. Назіраючы, якая вялікая работа ўжо доўгі час вядзецца ў гэтым кірунку, відавочна, што ўсё робіцца не на адзін год, а на перспектыву. Давайце разам вызначым сваю будучыню!

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть