КультураНовости районаОбщество

Аб Лунінцы – на мовах свету

У Мары-Эл (Расія) і ў Сербіі прэзентавалі кнігу «Расказы аб Айчыне», што выдадзена ў Беларусі ў 2019 годзе.

Аўтар, вядомы пісьменнік Алесь Карлюкевіч, уключыў у зборнік і нарыс “Акно ў балоце”, прысвечаны нашаму гораду. Пісьменнік спасылаецца на тапанімічнае тлумачэнне назвы, утворанай ад слова “лунь” (удакладнім, што адносім гэтую птушку да Луніна, дзе яна знайшла сваё адлюстраванне ў гербе цэнтра сельсавета). Другое вызначэнне слоў “лунь”, “лунка” – акно ў балоце, як лічыць аўтар, больш прыдатнае да Лунінца.

Нарыс праілюстраваны здымкам нашай прыгожай рэканструяванай цэнтральнай плошчы (яшчэ без фантана). Разам з горадам пісьменнік называе некалькі вёсак раёна – Бастынь, Кажан-Гарадок, Любань, ад-значыўшы знаходжанне тут вядомых пісьменнікаў розных часін.

Гонар для Лунінца, з яго адносна небагатым на падзеі і асобы мінулым, прадстаўляць Беларусь за мяжой у адной кнізе з такімі старажытнымі гарадамі, як Полацк, Ігумен, Мінск, Віцебск, Гродна, з шэрагам іншых паселішчаў, што вядомыя сваімі замкамі або палацамі. Асабліва прыемна, што названа і газета “Лунінецкія навіны” – у сувязі з літаратурнымі праектамі рэдакцыі “ЛН”. Удзячны за гэта пісьменніку-земляку Мікалаю Калінковічу, чыя кніга “Лунінец” (год выдання 1990) па-ранейшаму застаецца асноўнай крыніцай ведаў па гісторыі рэгіёна. У чарговы раз пра гэта нагадаў дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага Дома “Звязда” Алесь Карлюкевіч, чыя кніга перакладзеная на марый-скую і сербскую мовы.

Таццяна Канапацкая.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть