АгропромНовости районаОбщество

«Агра Лабчанскае»: назва новая — клопаты звычайныя (Лунінецкі раён)

Сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Агра Лабчанскае» паявілася на карце раёна нядаўна, працяглы перыяд арганізацыя існавала пад назвай філіял «Лобчанскае» ААТ «Лунінецкі малочны завод». Але змены ў дакументах мала закранулі жывёлагадоўчую галіну, дзе вытворчы працэс бесперапынны, няма агульных выхадных, бо статак патрабуе пастаянных увагі і догляду.  

На МТФ №1 утрымліваецца 1200 галоў дойнага статка і 230 – маладняку. На гэтым участку працуюць 15 аператараў машыннага даення і 13 жывёлаводаў. Аб’ект поўнасцю ўкамплектаваны спецыялістамі і работнікамі іншых прафесій. Многія аддалі сваім абавязкам значную частку жыцця, маюць адзіны запіс у працоўных кніжках. Ёсць і маладыя людзі, якія нядаўна прыйшлі на ферму. Падрабязней расказвае галоўны заатэхнік гаспадаркі Марыя Дуньчык:

– Калектыў у нас дружны, зладжаны. Усе заслугоў-ваюць шчырых слоў падзякі за стараннасць. Юбілейную дату нараджэння сёлета адзначае аператар машыннага даення Святлана Леўкавец. Жанчына мае вялікі стаж, адказная, у яе ўсё атрымліваецца хутка і якасна. Жывёлавод Арцём Колб – малады, але не адстае ад старэйшых калег, з абавязкамі спраўляецца добра. Яшчэ хачу пахваліць урача-гінеколага Ульяну Цямчык, якая прыехала да нас адразу пасля навучання. За кароткі тэрмін зарэкамендавала сябе толькі станоўча. Выдатна працуе фуражыр Ніна Несцерава. Дзякуючы ёй, жывёла забяспечана строга збалансаваным кормам, разлічаным асобна для кожнай групы. У спецыяліста Марыі Якавец прыведзены ў парадак усе лічбы ў камп’ютарнай базе, можна прасачыць дакладную дынаміку за любы перыяд.

Зараз на жывёлагадоўчых аб’ектах “Агра Лабчанскага” ўтрымліваюцца прыкладна 3430 галоў буйной рагатай жывёлы. У планах – павелічэнне яе колькасці. Дзеля гэтага шмат сіл кінута на будаўніцтва і рэканструкцыю вытворчых памяшканняў у Лобчы і Дубаўцы. Як толькі работы завершацца, стракатыя “навасёлы” пачнуць асвойвацца ва ўтульных умовах.

Варта адзначыць, што паказчыкі па надоях малака ад адной каровы ў гаспадарцы працяглы тэрмін застаюцца аднымі з самых высокіх у раёне. У студзені-лютым тут атрымалі амаль па 20 літраў у суткі, і сярод сельгаспрад-прыемстваў знаходзяцца на другім радку, уступіўшы першынство “Міжлескаму”.

Аб гэтым і шмат чым іншым ішла гутарка падчас сустрэчы з калектывам (на здымку), на якой прысутнічалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Ермалёнак і намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Алег Багук. На месцы да мера-прыемства далучыўся дырэктар Міхаіл Ільючык. Ён падзякаваў усім за стараннасць, засяродзіў увагу на шматлікіх аспектах сучаснага жыцця і адказаў на пытанні.

У рамках акцыі “Наш жывёлавод” Вольга Ермалёнак уручыла ўзнагароды слесару-рамонтніку Анатолю Казаку, жывёлаводам Ганне Якавец і Уладзіміру Каховічу. А мікрахвалевая печ, якую прывезла ў падарунак прафсаюзны лідар, зробіць па-дамашняму ўтульным пакой адпачынку на ферме. Пры неабходнасці скарыстацца ёй змогуць усе работнікі.

Госці пажадалі, каб атмасфера ў калектыве заўсёды была дабратворнай, павышалася прадуктыўнасць і радавала заработная плата.

Марыя Яраховіч

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть