Новости районаОбществоШестое Всебелорусское народное собрание

Актуальнымі лічу задачы па ўдасканаленню профільнага і прафесійнага навучання агульнай сярэдняй адукацыі – настаўнік

Дырэктар Багданаўскай СШ Алена Ярмольчык з асаблівым пачуццём чакае ўдзелу ў VI Усебеларускім народным сходзе:

– Для мяне маючая адбыцца сустрэча з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам – вялікая адказнасць. У першую чаргу гэта патрабуе канкрэтнага абазначэння прынцыпаў сваёй грамадзянскай пазіцыі ў аспекце асэнсавання падзей апошняга часу. Упэўнена, што такім заняткам ахоплена значная колькасць і дэлегатаў сходу, і ўвогуле нашых грамадзян. Лічу, што яно дапаможа стаць форуму інструментам узаемадзеяння, які дасць старт удасканаленню ўжо створаных спрыяльных умоў для жыцця беларусаў, паляпшэння якасці іх дабрабыту. Механізмамі ў названым накірунку ва ўмовах сацыяльна-арыентаванай эканомікі могуць стаць павелічэнне актыўнасці насельніцтва, рэфармаванне сістэмы мясцовага самакіравання, наданне новых акцэнтаў ідэалагічнаму выхаванню падрастаючага пакалення і сталых суайчыннікаў.

Як дэпутат Багданаўскага сельсавета, маю спадзяванні на станоўчы ўплыў рашэнняў сходу адносна гаспадарання і добраўпарадкавання ў сельскіх населеных пунктах. А вось з боку настаўніка актуальнымі лічу задачы па ўдасканаленню профільнага і прафесійнага навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Таксама маю пазіцыю пашырэння магчымасцей і адказнасці сям’і, бацькоў у развіцці і выхаванні дзяцей. Магчыма, на нейкія пытанні атрымаю адказы ў час работы схода. Магчыма, у распрацоўцы некаторых ініцыятыў прыму ўдзел асабіста.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть