Новости районаОбществоЭкология

Бяспечныя буслянкі ўстанаўліваюць у Лунінецкім раёне

Спецыяльныя металічныя канструкцыі ўстанаўліваюць работнікі раёна электрасетак на слупы электраперадачы ў Вульцы 1. Добрыя справы выконваюць у рамках месячніка па добраўпарадкаванню населеных пунктаў.

“Гэты населены пункт здаўна аблюбавалі буслы, – гаворыць старшыня Лунінскага сельвыканкама Аляксандр Якавец. – Па-збавіцца ад белакрылых птушак не можам, гэта будзе не гуманна. Таму па ўзгадненню з энергетыкамі зрабілі спецыяльныя канструкцыі, на якіх буслы змогуць рабіць свае гнёзды і выводзіць птушанят”.

Па словах старасты вёскі Міхаіла Лазько, работнікі раёна электрасетак у чарговы раз адгукнуліся на просьбу: выдзелілі брыгаду спецыялістаў і неабходную тэхніку. Сёлета ў Вульцы 1 установяць дзевяць новых пляцовак пад буслянкі. Вырабілі іх вяскоўцы самі. Значную дапамогу аказалі пенсіянеры Фёдар Яфімаў, Антон Багданец і Міхаіл Дараховіч.

Работамі кіраваў майстар Фёдар Богдан. Энергетыкі акуратна здымалі старыя буслянкі, ачышчалі ад смецця, устанаўлівалі новыя канструкцыі. Пры гэтым падкрэслілі, што навінка дазволіць хутчэй знаходзіць парушэнні ліній электраперадач, якія раней часта закрываліся галінкамі.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть