Новости районаОбщество

Ці можна адмяніць дарэнне і што для гэтага трэба?

Я падарыла ўнучцы жылы дом. Яна памерла, ці магу адмяніць дарэнне і што для гэтага трэба?
Марыя КАЦУБА.
г. Лунінец.

Адказвае натарыус Брэсцкага натарыяльнай акругі Ірына Канстанцінава:

– Закон Рэспублікі Беларусь “Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці” дапоўніўся новым відам натарыяльнага дзеяння – засведчванне адмены дарэння. Дарыльшчык можа зрабіць гэта ў выпадку смерці адорваемага.

Для гэтага трэба звярнуцца да натарыуса і падаць адпаведную заяву ў двух экземплярах.

Пры засведчанні адмены дарэння натарыус:

  • правярае факт смерці адорваемага па копіі запіса акта аб смерці, пасведчанні аб смерці або яго натарыяльнай копіі, даведцы, якая ўтрымлівае звесткі з запісу акта аб смерці ці іншымі дакументамі выдадзенымі кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў;
  • запатрабуе дагавор дарэння, а ў выпадку яго адсутнасці – копію дакумента, які захоўваецца ў справах натарыуса або канторы ці з архіва.

У выпадку, калі прадметам дагавора з’яўляецца нерухомая маёмасць, патрабуецца выпіска з рэгістрацыйнай кнігі аб правах, абмежаваннях (абцяжараннях) правоў на аб’ект нерухомай маёмасці.
Засведчвальны надпіс робіцца на двух экзэмплярах заявы, адзін з якіх захоўваецца ў справах натарыуса, другі – выдаецца дарыльшчыку.

Калі дагавор, дарэнне па якім адмяняецца, зарэгістраваны ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі, пасля засведчання ў натарыуса неабходна звярнуцца ў гэтую ж арганізацыю, каб зафіксаваць пераход права ўласнасці на нерухомую маёмасць на імя дарыльшчыка.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть