Новости районаОбществоШестое Всебелорусское народное собрание

Хвалююць пытанні паляпшэння якасці жыцця ў сельскай мясцовасці – дэлегат

Андрэю Ліхтару, як дэпутату Бастынскага сельскага Савета дэпутатаў і ляснічаму Навасёлкаўскага лясніцтва даверылі права прадстаўляць інтарэсы мясцовых жыхароў і лясной галіны на Усебеларускім народным сходзе:

– Гэты сход – важны і асаблівы этап у развіцці дзяржавы. На ім будзе прынята стратэгія развіцця краіны на бліжэйшы час.

На высокім мерапрыемстве я прадстаўляю інтарэсы вяскоўцаў. Безумоўна, мяне хвалююць пытанні паляпшэння якасці жыцця ў сельскай мясцовасці. Каб тут заставалася моладзь, не было дэфіцыту кадраў, каб будавалася жыллё і працавалі сацыяльныя аб’екты.

Як работніку лясной гаспадаркі мне цікава далейшая стратэгія развіцця галіны. Бо лес – гэта ўнікальны аднаўляемы прыродны рэсурс, з якім са старажытнасці звязана жыццё чалавека, адна з фінансавых крыніц дабрабыту краіны.

Правільна сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка: “Мы ўсё зможам і ўсё зробім, калі будзем разам, калі будзем адзіны, калі будзем нацэлены на вырашэнне   адзіных задач!”. Невыпадкова асноўным дэвізам Усебеларускага народнага сходу сталі вельмі ёмкія і важныя для кожнага беларуса словы “Адзінства! Развіццё! Незалежнасць!”. Толькі разам мы можам вырашаць, як жыць і развівацца далей.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть