Дазволаў на ўдзел у дарожным руху сёлета выдадзена больш у 2 разы
Новости района

Дазволаў на ўдзел у дарожным руху сёлета выдадзена больш у 2 разы

 

Дзяржаўны тэхнічны агляд транспартных сродкаў — адзін з рычагоў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па захаванню бяспекі дарожнага руху, уключаючы скарачэнне ўзроўню аварыйнасці на дарогах, зніжэнне цяжкасці наступстваў ДТЗ, мінімізацыю забруджвання навакольнага асяроддзя і ўплыву іншых негатыўных фактараў на дарожную сітуацыю. Аб тым, наколькі актыўна ставяцца да гэтага жыхары раёна, расказвае інжынер УП «Белтэхагляд» Віталь Цыпкевіч:

  • За 11 месяцаў прайшлі дзяржтэхагляд і атрымалі дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху на дыягнастычных станцыях №213 і №95 у Лунінцы 14806 адзінак. З іх 1698 — юрыдычныя асобы. За такі ж перыяд летась адпаведна 6898 і 1564. Відавочна, аўтаўладальнікі актывізаваліся. Агульная лічба ўзрасла больш чым у 2 разы. Што датычыць юрыдычных асоб, то іх колькасць павялічылася на 134 адзінак.

Аўтаўладальнікі павінны ведаць, што на дыягнастычную станцыю неабходна прадастаўляць транспартны сродак чыстым выглядзе. У адваротным выпадку, работнікі маюць права адмовіць у правядзенні дзяржтэхагляду такога транспартнага сродку.

Нагадваем, што ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 18.11 КоАП Рэспублікі Беларусь кіраванне транспартным сродкам, у адносінах да якога не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, калі ўласнікам (уладальнікам) такога транспартнага сродку з’яўляецца фізічная асоба, цягне накладанне штрафу ў памеры да трох базавых велічынь. Зараз базавая велічыня складае 29 рублёў.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть