Новости района

«Канстытуцыя – аснова стабільнасці дзяржавы»

 

У гэтым перакананы старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Гапон, які днямі сустрэўся з працоўным калектывам Лунінецкага раёна электрасетак.

У сваім выступленні ён раскрыў пытанні, якія датычаць гісторыі канстытуцыйнага развіцця, новага праекта Асноўнага закона дзяржавы. Ігар Іванавіч падкрэсліў, што Канстытуцыя –  гэта не толькі адлюстраванне рэалій, але і арыенцір для развіцця беларускага грамадства. Ён расказаў, што прафсаюзы прымалі актыўны ўдзел ва ўнясенні прапаноў па змяненнях і дапаўненнях у праект новага Асноўнага закона. Яны датычылі многіх аспектаў. У прыватнасці, суверэнітэту дзяржавы, адзінства нацыі, патрыятычнага выхавання моладз і іншых.

  • Увогуле мяркуецца змяніць прэамбулу і 76 артыкулаў Канстытуцыі, выключыць 2 артыкулы, дапоўніць тэкст 1 новым раздзелам (пра Усебеларускі Народны Сход) і 11 новымі артыкуламі, – канстатаваў прафсаюзны лідар. Усе прапанаваныя працоўнай групай канстытуцыйныя пераўтварэнні адказваюць унутраным палітычным, сацыяльным і эканамічным працэсам, адлюстроўваюць запатрабаванні грамадства, адпавядаюць патрабаванням часу.

У бліжэйшыя дні падрыхтаваны праект Канстытуцыі будзе вынесены на ўсенароднае абмеркаванне. Ігар Гапон заклікаў лунінчан уважліва азнаёміцца з ім, а ў лютым выказаць сваё рашэнне на рэферэндуме.

Алена ДАНІЛОВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть