ЗдоровьеКоронавирусНовости районаОбщество

Каронавірусная інфекцыя: сітуацыя па Лунінецкім раёне

На жаль, працягваецца павялічвацца колькасць пацыентаў, якія цяжка хварэюць на каронавірусную інфекцыю. Мы паведамлялі, што «чырвоныя зоны» адкрыты ў інфекцыйным і неўралагічным аддзяленнях Лунінецкай бальніцы. На гэтым тыдні да іх медыкі далучылі частку ложкаў у тэрапеўтычным.

– Шкада, што нашы рэкамендацыі ў плане прафілактыкі застаюцца непачутымі многімі землякамі, – звярнула ўвагу галоўны ўрач Святлана Хлебус. – Магчыма, некаторым надакучылі маскі, антысептыкі, дэзсродкі, але яны зводзяць да мінімуму рызыку заражэння COVID-19. Іх ігнараваць нельга! Зайдзіце ў любы магазін, і вы ўбачыце ў масках работнікаў з ліку персаналу, і ўсяго адзінкі – з пакупнікоў… Няўжо насамрэч трэба трапіць на бальнічны ложак, каб гэта зразумець? Ці хочацца на сабе адчуць пачуццё недахопу кіслароду? Чаму абыякавасць бярэ верх над розумам?

Настойліва заклікаем жыхароў насіць маскі; захоўваць сацыяльную дыстанцыю – мінімум 1,5 метра паміж людзьмі ў любых памяшканнях; пазбягаць масавых мерапрыемстваў; старанна мыць рукі; вакцынавацца, а калі з папярэдняга поўнага курса мінула 6 і больш месяцаў – прыходзіць на рэвакцынацыю. Памятайце, што пасля прышчэпкі супраць COVID-19 рызыка шпіталізацыі ў стацыянар істотна змяншаецца.

Сітуацыя небяспечная для кожнага з нас, таму давайце прыкладзем максімум сіл, каб выратаваць сябе і адзін аднаго!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть