Новости районаОбщество

На абласным узроўні адзначаны работнікі і выхаванцы дзіцячага сада №1 Лунінца

Педагогі з дзіцячага сада №1 г. Лунінца на чале з загадчыцай Людмілай Каліноўскай на ўласным прыкладзе паказваюць выхаванцам, як клапаціцца пра навакольнае асяроддзе.

– Разам з калегамі ўдзяляем шмат увагі, каб прывіць хлопчыкам і дзяўчынкам любоў да прыроды, – расказвае выхавальнік Кацярына Лагуценка. – Тлумачым, што неабходна берагчы рэсурсы, бо яны не бясконцыя. Стараемся, каб нашы малышы ведалі пра багацці малой радзімы і краіны ў цэлым. Калі аб’явілі конкурс сацыяльных ролікаў на экалагічную тэматыку, у калектыве адразу вырашылі, што абавязкова прымем удзел. Работа, якую рыхтавалі разам з выхаванцамі сада, трапіла ў намінацыю “Рэсурсы планеты”. У роліку зазначылі, што вада – гэта крыніца жыцця на зямлі. Якой нечаканай была радасць, калі нас прыехалі віншаваць з перамогай!

– Прыемную місію выканалі па даручэнні Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, – дадаў начальнік раённай інспекцыі Аляксандр Шкут. – Кацярыне Уладзіміраўне, якая заняла другое месца ў конкурсе, перадалі дыплом і падарунак. Дзякуй за неабыякавасць і выхаванне беражлівых адносін у падрастаючага пакалення!

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть