Новости районаОбщество

На службу ў аддзел аховы

Падраздзяленні аховы органаў унутраных спраў ажыццяўляюць функцыі ў сферы ахоўнай дзейнасці, падтрымліваюць грамадскі парадак на ахоўных аб’ектах, у зонах пастоў і маршрутаў патрулявання. Расказвае выконваючы абавязкі начальніка Мікашэвіцкага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Дзмітрый ВОЛЧЫК:

– Наша аддзяленне – гэта мабільная служба, аснашчаная сучаснымі тэхнічнымі сістэмамі і сродкамі аховы, спецыяльным аўтатранспартам, аўтаматычнай зброяй, сродкамі індывідуальнай абароны, службова-вышуковымі сабакамі.

Будзем рады  бачыць у нашых радах  маладых людзей ва ўзросце да 28 год, якія па стану здароўя і маральных якасцях здольныя выконваць службовыя абавязкі. Да таго ж, кандыдаты павінны мець станоўчыя характарыстыкі з месца работы ці вучобы, не судзімыя, як і іх блізкія родныя і не знаходзіцца на ўліку ў РАУС у сувязі з супрацьпраўнымі паводзінамі, якія маюць не больш за пяць адміністрацыйных спагнанняў. Перавага аддаецца маладым людзям, якія прайшлі тэрміновую службу ва ўнутраных вайсках МУС Рэспублікі Беларусь, маюць сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю, спартыўныя разрады ў адзінаборствах, вадзіцельскае пасведчанне (катэгорыі “В” і “С”) і вопыт практычнага ваджэння не менш як 2 гады, а таксама практычныя навыкі работы са службова-вышуковымі сабакамі. За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца ў рабочыя дні з 9.00 да 18.00 па тэлефонах: 3-49-00, 3-49-03.

 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть