АгропромНовости района

Працягваецца корманарыхтоўчая кампанія

Работа ў  ААТ “Дварэцкі” – прадуманая, дакладная і эфектыўная. Нарыхтаваць дастатковы аб’ём кармоў для больш як 1100 галоў буйной рагатай жывёлы задача няпростая. Але яна будзе паспяхова выканана, перакананы старшыня гаспадаркі Іван Сідун:

– Мы паставілі задачу нарыхтаваць сёлета амаль 25 тон сенажу і сіласу. І гэта нам пад сілу. Зараз у разліку на адну ўмоўную галаву маем больш як 11 цэнтнераў кармавых адзінак, што з’яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў у раёне. Сянаж пакуем у рулоны, а таксам закладваем у траншэі. Першы спосаб хоць і даражэйшы, але якасць прадукту ў спецыяльнай плёнцы значна лепшая, а яго расход – больш эканомны. Перавага такога корму ў тым, што выкарыстоўваюцца розныя віды траў з рознымі фазамі развіцця, а весці работы можна пры любых умовах надвор’я.

Іван Сцяпанавіч адзначыў, што на корманарыхтоўцы задзейнічаны самыя вопытныя механізатары. На прэспадборшчыку чацвёрты год працуе Васіль Клімчук. У гаспадарцы ён з 1994-га. 13 сезонаў адпрацаваў на камбайне. Але менавіта на нарыхтоцы кармоў дабіўся высокіх вынікаў. Летась у рэспубліканскім спаборніцтве заняў другое месца. Зараз Васіль Фёдаравіч таксама працуе ўдарнымі тэмпамі. Яго агрэгат у сярэднім за дзень выдае 200 рулонаў.

Добрым стымулам для працаўніка будзе і падтрымка райкама прафсаюза работнікаў АПК – Падзячнае пісьмо за высокія дасягненні на корманарыхтоўцы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть