Новости районаОбщество

Пракурор Лунінецкага раёна аб парушэннях пры выкананні адміністрацыйных працэдур

У службе інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці паведамілі аб выніках праверак па пытаннях захавання заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах. У ліку парушальнікаў названы прадпрыемствы і арганізацыі Лунінеччыны.

Звярнуліся за каментарыямі да пракурора нашага раёна Юрыя Пракапчука:

– За 2021 год праведзены 4 праверкі ў гэтай сферы. Прынесены пратэст аб адмене незаконнага рашэння, адна асоба на пасадзе прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці, яшчэ дзве – папярэджаны аб недапушчальнасці паўторнага парушэння патрабаванняў заканадаўства. Былі выяўлены факты: у адным выпадку – несвоечасовага выканання працэдуры па падключэнні заяўніку электраўстановак, у другім – беспадстаўнай выдачы даведкі аб пацвярджэнні вырочшвання прадукцыі на зямельным участку.

Як паказвае практыка, найчасцей дапускаюцца такія парушэнні, як незахаванне тэрмінаў ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і парадку разгляду скаргаў на адмову, нематываванасць апошняй, беспадстаўнае выпатрабаванне ўпаўнаважанымі органамі дадатковай інфармацыі ці дакументаў.

Каб пазбегнуць праблем у будучым, заклікаю ўсе суб’екты гаспадарання розных формаў уласнасці дакладна і выверана падыходзіць да ажыццяўлення любых адміністрацыйных працэдур, захоўваць іх правільнасць і своечасовасць. Работа па пытаннях захавання заканадаўства ў дадзенай сферы будзе працягнута.

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть