Новости районаОбщество

Работнікі сацыяльнай абароны адзначаюць прафесійнае свята (Лунінецкі раён)

ПАВАЖАНЫЯ РАБОТНІКІ САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ! Прыміце самыя шчырыя і цёплыя ВІНШАВАННІ з вашым прафесійным святам!

Сацыяльная абарона насельніцтва з’яўляецца неад’емнай часткай палітыкі нашай дзяржавы, а вы – спецыялісты, якія прысвяцілі сябе рабоце з людзьмі, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы, – яе праваднікі на тэрыторыі Лунінецкага раёна.

Бескарыслівасць, чалавекалюбства, гуманізм – вось тыя жыццёвыя каштоўнасці, якія сцвярджаюць у грамадстве работнікі сацыяльнай абароны. У сучасных умовах ваша дзейнасць становіцца ўсё больш запатрабаванай. Дапамога адрасавана ветэранам, інвалідам, пажылым людзям, дзецям, мнагадзетным сем’ям і ўсім, хто аказваецца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Гэтая работа патрабуе асобасных і прафесійных якасцей, сардэчнасці, працавітасці, гатоўнасці заўсёды аказаць падтрымку.

Віншуем усіх работнікаў сацыяльнай сферы і ад усёй душы дзякуем за самаадданую працу, цярпенне, дабрыню і аптымізм, якія вы ўсяляеце ў сэрцы і душы людзей. Шчыра жадаем моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у вашай няпростай, але высакароднай службе, згоды ў сем’ях і дабрабыту ва ўсім!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть