Савет пажылых грамадзян створаны на Лунінеччыне
Новости районаАктуально

Савет пажылых грамадзян створаны на Лунінеччыне

Паявіўся ён, каб забяспечваць абарону правоў сталых землякоў, умовы для іх сацыяльнай зацікаўленасці і ўсебаковага ўдзелу ў жыцці грамадства. Аб новай структуры гутарым з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірынай Семянчэнка:
– Год таму стартавала Нацыяльная стратэгія “Актыўнае даўналецце-2030”, асноўнай задачай якой з’яўляецца максімальнае ўцягненне людзей ва ўзросце ў грамадскае жыццё і стварэнне ўмоў для рэалізацыі іх патэнцыялу. На падставе рашэння райвыканкама №2134 ад 29.11.2021 г. на Лунінеччыне паявіўся савет пажылых грамадзян. У яго склад увайшлі былыя кіраўнікі дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. Распрацавана спецыяльнае палажэнне, дзе вызначаны накірункі дзейнасці савета. Варта падкрэсліць, што гэта пастаянна дзеючы кансультатыўна-дарадчы орган, які мае права ўносіць прапановы ў райвыканкам па вырашэнню пытанняў жыццядзейнасці пажылых з улікам канкрэтнай сітуацыі.
– Хто ўзначальвае савет?
– Намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч, а яго першым намеснікам прызначаны былы кіраўнік раёна Аляксандр Волчык.
– Вы ўзгадалі накірункі дзейнасці. Удакладніце іх, калі ласка?
– Раскажу пра самы важны: садзейнічанне выканаўчаму камітэту ў вырашэнні пытанняў па добраўпарадкаванні жылых дамоў і тэрыторый, паляпшэнне якасці і даступнасці аказання сацыяльных паслуг і медыцынскай дапамогі, захаванне культурных каштоўнасцей, нацыяльных звычаяў і традыцый, стварэнне ўмоў для актыўных заняткаў фізкультурай і спортам, арганізацыя вольнага часу, культурных мерапрыемстваў, правядзенне святаў вёсак, вуліцы, двара.
– Куды пажылы чалавек можа звярнуцца за дапамогай?
– Землякоў гатовы выслухаць у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Размешчана яно ў Лунінцы па вуліцы Чыгуначнай, 10А. Тэлефоны для даведак 2-14-81.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть