АгропромАктуальноНовости районаОбщество

Стыпендыяты абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК (Лунінецкі раён)

Будучыня аграпрамысловай галіны – выпускнікі навучальных устаноў, дзе рыхтуюць спецыялістаў адпаведных прафесій. Гэта маладыя і мэтанакіраваныя кадры, якім у недалёкай перспектыве належыць узяць на сябе асноўныя клопаты і прымнажаць дасягненні сучаснікаў. У гэтым упэўнены ў Брэсцкім абласным камітэце прафсаюза работнікаў АПК, дзе кожны вучэбны семестр выбіраюць сваіх стыпендыятаў.

У студзені такога ганаровага звання ўдастоены навучэнцы  сельгаскаледжа – будучы тэхнік-механік з групы №17ТМ Уладзіслаў Валодзька і Канстанцін Пашкевіч, які асвойвае веды тэхніка-будаўніка ў групе №14ТС.

Пасведчанне і грашовае заахвочванне юнакам уручыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Ермалёнак. Выступаючы перад навучэнцамі, яна адзначыла, што званне стыпендыятаў прысуджаецца за высокія адзнакі ў вывучэнні агульнаадукацыйных праграм, улічваецца творчая і спартыўная дзейнасць прэтэндэнтаў, іх актыўная грама-дзянская пазіцыя. Падбор кандыдатаў ажыццяўляецца ў навучальнай установе.

– Гэта дадатковы стымул для стараннасці кожнага з вас і першыя прыступкі да дасягненняў, – сказала Вольга Уладзіміраўна. – Прафесіі, якія набываеце, сёння запатрабаваныя на рынку працы. Перад вамі адкрыты ўсе дарогі.

– Уладзіслаў і Канстанцін летам закончаць навучанне ў нашай установе, атрымаюць дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі, – расказвае лідар прафсаюзнай пярвічкі сельгаскаледжа Яна Ра-дзевальд. – У іх разам з аднакурснікамі будзе выбар: паспрабаваць сілы на першым рабочым месцы або паступіць у ВНУ, навучанне ў якой пройдзе па скарочанай праграме, але паглыбіць веды і адкрые новыя перспектывы.

Прызнанне стараннасці дзяцей – важная і прыемная падзея для іх бацькоў. За правільнае выхаванне сыноў на хатнія адрасы стыпендыятаў накіраваны Падзячныя пісьмы ад абкама прафсаюза работнікаў АПК. Прагучалі шчырыя віншаванні ад аднакурснікаў і сяброў.

Варта адзначыць, што праз паўгода ў новым семестры на званне стыпендыятаў будуць выбраны іншыя прэтэндэнты з ліку навучэнцаў. Таму зараз у кожнага з іх ёсць магчымасць асабістай стараннасцю займець такое права, каб даказаць сабе і акружаючым, што пры вялікім жаданні ўсе планы і мары дасягальныя.

 Марыі ЯРАХОВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть