2022 - Год исторической памятиНовости районаОбщество

У Лунінецкім раёне ўстаноўлена 5 ранней невядомых месцаў масавага пахавання жыхароў, забітых нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

На мінулым тыдні ў госці да навучэнцаў 8-9 класаў СШ №2 г. Лунінца завітала памочнік пракурора Кацярына Ярашэвіч. Яна расказала юным землякам пра расследаванне крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас выступлення Кацярына Генадзьеўна зрабіла акцэнт, што ў аснову прынятага Генеральнай пракуратурай рашэння ляглі звесткі аб гібелі мільёнаў беларусаў і людзей іншых нацыянальнасцей з-за зверстваў нямецкіх акупантаў і іх памагатых. Крымінальны працэс накіраваны на выяўленне канкрэтных асоб, якім удалося пазбегнуць адказнасці за забойствы мірных жыхароў.

– Летась пракурорска-следчай групе ўдалося сабраць мноства новых фактаў аб злачынствах фашыстаў, – зазначыла супрацоўніца нагляднага ведамства. – Толькі на Брэстчыне дапытана больш як 1,5 тысячы сведак і пацярпелых. Устаноўлена 15 раней невядомых месцаў масавага пахавання, 5 з якіх размешчаны ў Лу-нінецкім раёне. Газета паведамляла пра раскопкі ва ўрочышчы Мачула. Фотаздымкі адсюль і некаторыя экспанаты перададзены на захоўванне ў края-знаўчыя музеі ў райцэнтры і Брэсце. Сёння ў нас ёсць інфармацыя пра ахвяр фашызму, якія знайшлі апошні прытулак паблізу вёсак Галы Бор і Добрая Воля. Сведкі паказалі мяркуемыя месцы расстрэлаў у перыяд з 1941 па 1944 гады. Работа будзе працягнута.

Звесткі з крымінальнай справы дазволяць паставіць перад міжнароднымі арганізацыямі пытанне аб прызнанні Беларусі пацярпелай ад генацыду, спыніць спробы абясцэніць гістарычную праўду. На завяршэнне сустрэчы юнакам і дзяўчатам прадэманстравалі тэматычны фільм.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть