Новости районаОбществоРеферендум

Уладзімір СОЦ: галоўнае — упэўненасць у заўтрашнім дні

Уладзімір СОЦ, дырэктар ААТ «Вулькаўскі світанак»:

– Не пакідаюць хвалюючыя эмоцыі ад удзелу ў важным мерапрыемстве – штогадовым пасланні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Усё сказанае з высокай трыбуны датычыць кожнага з нас, незалежна ад прафесіі і роду дзейнасці. Але і як кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства таксама пачуў шмат важнага.

Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што без моцнай эканомікі не будзе Беларусі як самастойнай дзяржавы. Таму ў рабоце неабходна не спыняцца на дасягнутым, трэба развівацца, рухацца далей. У гэтым вельмі важная падтрымка краіны, якая клапоціцца пра лю-дзей, гарантуе правы і дае сацыяльную абароненасць.

Мадэрнізацыя аграрнай галіны адбываецца хуткімі тэмпамі. Складана параўнаць сучасныя жывёлагадоўчыя комплексы з тымі фермамі, якія функцыянавалі два-тры дзесяцігоддзі таму. Прыйшла магутная сельскагаспадарчая тэхніка, здольная выконваць усе працэсы хутчэй і якасней, што вельмі важна ў гарачы час пасяўной ці ўборачнай кампаній. Гэта станоўчым чынам адбіваецца на выніках.

Вялікімі намаганнямі даводзіцца супрацьстаяць прыродным фактарам. Увогуле, на зямлі неабходна быць гаспадаром, шмат разважаць, перш чым прымаць важныя рашэнні. Радуюць паказчыкі нашага сельгаспрадпрыемства за 2021 год у параўнанні з 2020-ым: прывагі ў мясной галіне павялічыліся на 6,1 працэнта, валавы надой малака – на 9,3 працэнта. У асноўным рэалізуем яго гатункам “экстра”, што дае дадатковы прыбытак. Людзі стараюцца, і гэта важна падтрымліваць, стымуляваць, каб на змену старэйшаму пакаленню ахвотна прыходзіла моладзь, не адчувалася дэфіцыту кадраў. Заработная плата за названы перыяд павысілася на 24,8 працэнта.

Уважліва азнаёміўся з праектам змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Згодны, што ў гэтым наспела неабходнасць, Асноўны Закон краіны павінен адпавядаць рэаліям жыцця. Лічу правільным, што дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У Беларусі застаюцца нязменнымі каштоўнасці сям’і, тут шануюць традыцыі, клапоцяцца аб інвалідах і пажылых людзях. Галоўнае, што ёсць стабільнасць, упэўненасць у заўтрашнім дні. Дзеля гэтага мы працуем на зямлі, адваяванай у захопнікаў нашымі продкамі і абавязаны захаваць мір і спакой для сваіх нашчадкаў.

Марыя Яраховіч.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть