Новости районаОбщество

В Лунинецком районе проводится конкурс на лучшую многодетную семью

«Лепшая мнагадзетная сям’я» — агляд-конкурс пад такой назвай праходзіць на Лунінеччыне па 15 сакавіка. Яго арганізатарам выступіў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Па словах начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірыны Семянчэнка, да ўдзелу на добраахвотнай аснове запрашаюцца поў-ныя сем’і з трыма і больш дзецьмі. Патрабаваннямі да бацькоў з’яўляюцца беларускае грамадзянства, пастаяннае пражыванне ў нашай краіне, актыўная жыццёвая пазіцыя, выхаванне сыноў і дачушак у духу патрыятызму, любові да Радзімы, павагі да старэйшага пакалення, працавітасці. Таксама важна, каб мамы і таты стварылі ўмовы для развіцця і навучання нашчадкаў, захавання іх здароўя, падрыхтоўкі да сама-стойнага жыцця.

Заяўкі дасылаць на адрас: г. Лунінец, вул. Фрунзе, 6, каб. 11. Тэлефоны: 2-33-88, 2-34-01. E-mail: ltcson@list.ru.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть