КонкурсМикашевичиНовости районаОсобаЭкономика

Васіль Басевіч – кіраўнік года ў будаўнічай галіне ў Рэспубліцы Беларусь (Лунінецкі раён)

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «На лепшае дасягненне у будаўнічай галіне ў Рэспубліцы Беларусь за 2021 год».

Ганаровага дыплома і звання “Кіраўнік года” ўдастоены дырэктар ААТ “Спецжалезабетон” Васіль Басевіч. Высокую ўзнагароду яму ўручыў старшыня Саюза будаўнікоў Рэспублікі Беларусь Анатоль Нічкасаў. Цырымонія адбывалася ў Мінску ў Палацы прафсаюзаў.

Днямі яшчэ адна прыемная навіна чакала Васіля Паўлавіча. Ён удастоены юбілейнага медаля “Са 100-годдзем утварэння СССР” ад Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі. Прыемную місію выканаў намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч падчас сустрэчы з калектывам у рамках адзінага дня інфармавання.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть