Новости районаОбществоПроисшествия

Жыхара Лунінца пазбавілі волі на 5 гадоў за нанясенне цялесных пашкоджанняў

У Лунінцы вынесены прыгавор у адносінах 38-гадовага мясцовага жыхара, якога абвінавачвалі ва ўчыненні злачынстваў адразу па дзвюх артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – 147 і 153 (наўмыснае прычыненне лёгкага і цяжкага цялесных пашкоджанняў).

Як расказала «Лунінецкім навінам» старшы памочнік пракурора раёна Ганна ПЕНЕР, мужчына разведзены, мае трох непаўналетніх дзяцей, нідзе не працуе, неаднаразова судзімы за крадзеж, махлярства, рабаўніцтва і незаконны абарот наркотыкаў. Pлоўжывае спіртнымі напіткамі і часта пачынае высвятляць адносіны, будучы ў стане алкагольнага ап’янення. Прычым, не толькі не абмяжоўваецца абразлівымі словамі, але і пускае ў ход кулакі.

У той асенні дзень яны выпівалі з таварышам з самага ранку. Раптоўная сварка хутка набрала абароты, і калі аргументы закончыліся, мужчына схапіўся за пячную засланку. Ён нанёс апаненту не менш як 3 удары ў вобласць галавы, якую ахвяра закрывала рукамі. У выніку канфлікту аднаму спатрэбілася дапамога медыкаў, з другім – разбіраліся супрацоўнікі міліцыі.

Прыкладна гэтак жа агрэсар павёў сябе і ў іншай падобнай сітуацыі. Зноў было застолле, не абышлося без спіртных напіткаў. На глебе асабістых непрыязных адносін завязалася бойка. Вось толькі замест засланкі цяпер у руках аказалася металічная палка. Ёй мужчына ўдарыў знаёмага не менш як 5 разоў. Атрыманыя траўмы прывялі да поўнай страты вока…

У судзе абвінавачваны вёў сябе своеасабліва: то прызнаваў сваю віну, то адмаўляўся ад дачы паказанняў. Тым не менш, пасля дакладнага вывучэння прадастаўленых доказаў вынесена справядлівае пакаранне. Злачынцу прыгаварылі да пазбаўлення волі тэрмінам на 5 год. Адбываць яго асуджаны будзе ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Прыгавор пакуль не ўступіў у законную сілу.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть