Новости районаОбществоШестое Всебелорусское народное собрание

Зямля любіць працавітых і адданых – Уладзімір Соц

Уладзімір СОЦ, дырэктар ААТ “Вулькаўскі світанак”:

– Ганаруся тым, што мне ў трэці раз аказаны давер прадстаўляць Лунінеччыну на Усебеларускім народным сходзе. На папярэдніх атрымалася ўпэўніцца, што такія мерапрыемствы праводзіць неабходна. Рашэнні, прынятыя на гэтым важным форуме, маюць вялікае значэнне для ўсёй краіны. Стасункі з прадстаўнікамі іншых рэгіёнаў дапамагаюць пераймаць вопыт калег, быць у курсе розных наватарскіх ідэй, і ўвогуле – утрымлівацца на эканамічнай плыні ў наш імклівы і няпросты час.

Як прадстаўнік аграрнай галіны, заўсёды імкнуся прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем, з якімі сутыкаюцца вяскоўцы. Прадукцыя з палёў і ферм здабываецца няпроста, многае залежыць ад прыродных фактараў, супрацьстаяць якім даводзіцца вялікімі намаганнямі. На зямлі неабходна быць гаспадаром, шмат думаць, перш чым прымаць важныя рашэнні. Удзячны дзяржаве за падтрымку, якую маюць наша і іншыя аграрныя прадпрыемствы. Іначай без сучаснай тэхнікі, удабрэнняў і іншых складаючых былі б не ў сілах своечасова і без страт праводзіць важныя сельскагаспадарчыя кампаніі.

Зямля любіць працавітых і адданых. Таму варта прыцягваць сюды моладзь, ствараць для людзей годныя ўмовы пражывання ў глыбінцы, а работа на полі ці ферме павінна заўсёды быць пачэснай і прыбытковай. Нашым дзецям неабходна ведаць, адкуль бяруцца на стале хлеб і малако, а дзеля гэтага дарослым варта расказваць ім аб справе, якой здаўна займаліся нашы продкі, прывіваць любоў і павагу да вясковых клопатаў.

Вядома, цікаўлюся не толькі штодзённымі праблемамі на месцы, знаходжуся ў курсе падзей усёй краіны. Мая пазіцыя цвёрдая – павінна быць стабільнасць, упэўненасць у заўтрашнім дні. Дзеля гэтага мы сеем зерне, даглядаем жывёлу, дбаем пра дабрабыт сваіх землякоў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть