Общество

100 ГАДОЎ НА ДВАІХ

Юнак і дзяўчына, па-святочнаму апранутыя, крыху хваляваліся, чарговы раз перачытвалі сцэнарыі – яны атрымалі адказную ролю вядучых канцэртнай праграмы, прысвечанай 70-гадоваму юбілею прафадукацыі і 30-годдзю дзяржаўнага політэхнічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа.
Урачыстым віншаваннем пачаў мерапрыемства дырэктар навучальнай установы Андрэй Рыгоравіч Баўкуновіч і, карыстаючыся момантам, уручыў памятныя падарункі і значкі “70 год ПТК” ветэранам працы. Менавіта яны “заклалі фундамент” і пачалі гісторыю каледжа. Так, у 1980 годзе сакратаром прыёмнай уладкавалася Любоў Львоўна Рэшацько, а Анастасія Аляксееўна Сыцэвіч – дзяжурнай па інтэрнату. На год пазней прыйшлі галоўны бухгалтар Вера Сяргееўна Касюк, метадыст Алена Мікалаеўна Валасюк, матэматык Пётр Георгіевіч Богдан і выкладчыца замежнай мовы Аляксандра Мікалаеўна Куніцкая. У 1982 парадавалі не менш яркія асобы: выкладчык спецтэхналогіі Уладзімір Пятровіч Процык, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Марыя Міхаўлаўна Шаболдава і выкладчыца фізікі Людміла Сяргееўна Чарвякоўская. У наступныя гады да іх далучыліся выдатны матэматык і фізік Уладзімір Васільевіч Андраюк, майстар вытворчай адукацыі Таццяна Іванаўна Наздрына, камендант Лідзія Трафімаўна Барысік і іншыя спецыялісты. Для іх падарункам стала песня ў выкананні педагога па фізічнай культуры Сяргея Зылевіча.
Цёплыя і шчырыя словы былі адрасаваны былому кіраўніку прафесійна-тэхнічнага каледжа Мікалаю Рыгоравічу Якубовічу, які, у сваю чаргу, таксама выказаў самыя найлепшыя пажаданні ўсім прысутным. У гэты ж дзень 25-годдзе працы святкавалі выдатныя спецыялісты і проста прыгажуні Галіна Мікалаеўна Шпакоўская, Таццяна Уладзіміраўна Віт, Таццяна Васільеўна Лазько, Любоў Іванаўна Рыбкоўская. Імянінніцам падарыла песню “На осколках звездопада” студэнтка 2 курса Крысціна Кацко. Наступны музычны нумар выкладчыка па фізвыхаванне Аляксандра Мірановіча быў прысвечаны людзям, што аддалі 20 і болей год жыцця каледжу. Цёпла прымалі выступленне хора “Палессе”, якім кіруе Мікалай Вайцяхоўскі. Давялося і пасмяяца – акампаніятар і сапраўдны віртуёз баяна Аляксандр Весялоўскі праспяваў вясёлыя прыпеўкі.
Увогуле калектыў тут зладжаны і сяброўскі. Гэта даказвае той факт, што са114 чалавек 101 працуе больш як 5 год. Не забылі і маладых спецыялістаў – за імі ж будучае. Лепш поп-зорак выканалі вядомыя песні навучэнец Улад Куставы і сакратар вучэбнай часткі Людміла Ляшук. Напрыканцы мерапрыемства на сцэну выйшла старшыня прафкама Валянціна Баўкуновіч і ў чарговы раз павіншавала ветэранаў і ўсіх супрацоўнікаў. Завяршыўся канцэрт агульным сяброўскім фотаздымкам, які стане яшчэ адной важнай старонкай гісторыі.
Жанна МЕЛЯШКЕВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть