100-гадовы юбілей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адзначылі на Лунінеччыне
Общество

100-гадовы юбілей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адзначылі на Лунінеччыне

Урачыстасць адбылася ў гарадскім Доме культуры.
Яе ўдзельнікаў вітаў народны духавы аркестр. Аб тым, што гісторыя Узброеных Сіл нашай краіны – гэта не толькі 100 баявых і гераічных год, але і свята тых, хто выбраў сваёй прафесіяй ратную справу, хто ў суровую пару ўставаў на абарону Радзімы, а ў мірны час забяспечвае бяспеку Айчыны, нагадалі вядучыя канцэртнай праграмы Таццяна Цяльпук і Аляксандр Коўка. Удала пацвердзіў іх словы відэаролік “Ваенныя людзі”.
Цёплыя віншаванні і шчырыя пажаданні ў адрас сабраўшыхся прагучалі з вуснаў ваеннага камісара Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў палкоўніка Уладзіміра Жука, старшыні раённага Савета дэпутатаў Віктара Рафаловіча, начальніка райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь палкоўніка юстыцыі Андрэя Лукашэвіча, кіраўніка раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” падпалкоўніка запаса Уладзіміра Жураўлёва.
Шэраг прадстаўнікоў вайсковых часцей, ваенкамата, афіцэраў і прапаршчыкаў у адстаўцы ўзнагароджаны Ганаровымі Граматамі і Падзячнымі пісьмамі. Музычна аздобілі праграму самадзейныя артысты, якія падрыхтавалі песні і танцавальныя нумары на патрыятычную тэматыку.

 

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть