Общество

Візіт віцэ-прэм’ера

1 верасня, у Лунінцы пабываў віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін.
Ён наведаў міні-ТЭЦ, дзе 26 жніўня ў час пуска-наладачных работ адбыўся выбух.
Ацаніўшы сітуацыю на месцы, Анатоль Мікалаевіч правёў пасяджэнне Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Віцэ-прэм’ер адразу звярнуў увагу прысутных на тое, што нанесены ўрон не такі вялікі, як можна было меркаваць адразу. Пашкоджана не асноўнае, а дапаможнае абсталяванне і часткова – будынак. Але ў час выбуху загінуў чалавек, а гэта немагчыма параўнаць ні з якімі матэрыяльнымі стратамі. Першы намеснік кіраўніка ўрада запатрабаваў аказаць сям’і загінуўшага неабходную дапамогу.
Намеснік Міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, генеральны дырэктар РУП “Брэстэнерга” Сяргей Леанавец, начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Канстанцін Шаршуновіч далажылі аб ходзе работы камісіі. Намеснік Міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка і першы намеснік Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Аляксей Волкаў – аб ходзе следства. Пад увагай праваахоўнікаў – усе магчымыя версіі прычын надзвычайнага здарэння. Крымінальная справа ўзбуджана па ч.2 арт.306 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Парушэнне правілаў аховы працы”.
У строй міні-ТЭЦ павінна была ўвайсці ў верасні 2014 года. Надзвычайнае здарэнне скарэкціравала планы: на аднаўленчыя работы, па папярэдніх прыкідках спецыялістаў, патрэбна будзе не менш як паўгода. А значыць, ацяпляльны сезон лунінчане правядуць, як і ў мінулыя гады. Камфорт у кватэрах і дамах будзе забяспечваць гарадская кацельня.
Як запэўніў віцэ-прэм’ера Анатоля Калініна старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, яна гатова да зімы. Праведзены ўсе неабходныя сезонныя падрыхтоўчыя работы, зроблена гідраўлічнае выпрабаванне сетак. Што датычыць магутнасці, то кацельня здольна абаграваць і забяспечваць гарачай вадой не адзін, а тры такія Лунінцы. А значыць, хвалявацца лунінчанам няварта.

Показать больше

Похожие статьи

6 комментариев Комментариев

  1. господи, да этих тэц по всей беларуси понастроили, только в лунинце проблемы.

  2. ТЭЦ должна была работать на местных видах топлива и вонять водоканалу под нос.

  3. ТЭЦ должна была работать на местных видах таплива и вонять на весь город…

  4. а про стоимость природного газа никто не хочет подумать?

  5. Зачем было строить,и вбухивать народные деньги в эту ТЭЦ,если городская котельная по словам Огиевича может обогреть три Лунинца?А то построили еще один обЪект повышенной опасности,да и человек погиб.На восстановление ее потребуется полгода.А Калинин заявляет,что разрушения незначительны.Боится правду сказать,потому что батька по голове не погладит.Но кто мне скаже зачем онанужна????

  6. Першы намеснiк кiраунiка урада, а Семашка дзе?

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть