21 мільён – ДЛЯ ГОРА-ВАДЗІЦЕЛЯ

Пракуратурай раёна праведзены аналіз выканання
крымінальна-працэсуальнага заканадаўствва пры вытворчасці папярэдняга
расследавання па крымінальных справах аб парушэннях правілаў дарожнага руху, наступствам
чаго стала смерць чалавека ці прычыненне цяжкіх цялесных пакалечанняў.

Летась сітуацыя на дарогах, звязаная з аварыйнасцю,
пагоршылася. У выніку дарожна-транспартных здарэнняў загінулі 12 чалавек (4
вадзіцелі, 5 пешаходаў, 2 пасажыры і 1 веласіпедыст), што ў два разы больш, чым
ў 2010-ым. Пакалечанні атрымаў 41 грамадзянін.

Большасць здарэнняў з цяжкімі наступствамі адбылося ў
цёмны час сутак, часцей – пры неспрыяльным надвор’і. Гэта ўскладняла работу
следчых, якім неабходна было ў максімальна кароткія тэрміны праводзіць следчыя
эксперыменты, прычым ва ўмовах набліжаных да тых, калі адбылося ДТЗ. Толькі
пасля гэтага матэрыялы накіроўваліся экспертам-аўтатэхнікам для вынясення
заключэння: ці меў вадзіцель тэхнічную магчымасць папярэдзіць аварыю.

Па-ранейшаму асаблівую трывогу выклікае вялікая колькасць
вадзіцеляў, якія ў нецврозым стане садзяцца за руль. Летась такіх затрымана
было 462 (у 2010 годзе – 551). І хаця станоўчая дынаміка назіраецца, але
нярэдка рэгіструюцца факты, паўторных парушэнняў. Такіх выяўлена 79!

У лік гора-вадзіцеляў трапіў жыхар вёскі Купаўцы. У маі
мінулага года ён быў пазбаўлены права кіраваць транспартным сродкам на 3 гады,
а таксама яму давялося заплаціць штраф у памеры 15 базавых велічынь. Аднак,
гэта не перашкодзіла яму ў верасні зноў сесць за руль нецвярозым. Супрацоўнікі
ДАІ спынілі парушальніка ў вёсцы Рэдзігерава. І зноў прыгавор – пазбаўленне
права кіраваць транспартным сродкам на 3 гады і штраф 7 мільёнаў рублёў. У
снежні чарговы “нецвярозы заезд” каштаваў маладому чалавеку яшчэ 5 мільёнаў 250
тысяч рублёў.

21-гадовы лунінчанін з’яўляецца парушальнікам са стажам.
Упершыню нецвярозым за рулём яго затрымалі ў 2009-м. Аднак, гэта не стала яму
ўрокам, і летась яго таксама двойчы прыцягвалі да адказнасці за аналагічнае
парушэнне.

Прыведзеныя факты сведчаць, што для некаторых вадзіцеляў
меры крымінальнай адказнасці не з’яўляюцца стрымліваючым фактарам. З практыкі
прымяннення пакарання па артыкулу 317-1 Крымінальнага кодэкса бачна, што да
віноўных асоб у асноўным прымяняецца пакаранне ў выглядзе выпраўленчых работ ці
штраф ад 200 да 300 базавых велічынь. Летась аднаму асуджанаму, які паўторна
быў затрыманы п’яным за рулём, давялося заплаціць 600 базавых велічынь (21
мільён рублёў).

У мэтах забеспячэння выканання прыгавора ў часці выплаты
віноўнымі штрафу пастаянна правяраецца патрабаванне аб прыняцці мер па
накладанню арышту на маёмасць падазронага, абвінавачваемага, у тым ліку і на
транспартны сродак, якім гора-вадзіцелі кіравалі ў стане алкагольнага
ап’янення.

Андрэй ЛУКАШЭВІЧ, намеснік пракурора раёна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть