Інфармацыю пра радыяцыю атрымалі школьнікі райцэнтра ў ГДК
Общество

Інфармацыю пра радыяцыю атрымалі школьнікі райцэнтра ў ГДК

Навучэнцы школ райцэнтра разам з педагогамі сталі ўдзельнікамі інфармацыйна-асветніцкага мерапрыемства, якое прайшло ў гарадскім Доме культуры. На сустрэчу з лунінчанамі завітаў начальнік аддзела Беларускага аддзялення Расійска-Беларускага інфармацыйнага цэнтра па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Навукова-даследчага інстытута пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый МНС Рэспублікі Беларусь (БАРБІЦ) Мікалай Барысевіч.

 

Сваё выступленне Мікалай Яраслававіч суправаджаў фотапрэзентацыяй. Кандыдат біялагічных навук вёў цікавую гаворку аб пытаннях фарміравання радыеэкалагічнай культуры і навыках бяспечнага пражывання на тэрыторыях, над якімі больш як 30 год таму прайшло радыеактыўнае воблака.

Асаблівую ўвагу госць звярнуў на дары лесу, паколькі нават нязначны ўзровень забруджвання глебы ўплывае на ўтрыманне радыенуклідаў у грыбах і ягадах.

На заканчэнне спецыяліст даў рэкамендацыі па ёднай абароне насельніцтва лекавымі прэпаратамі пры магчымых радыяцыйных аварыях, адказаў на пытанні школьнікаў.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть