Общество

24 мая – Дзень славянскага пісьменства і культуры

Такое свята адзначыюць ў маі народы, якія карыстаюцца кірылічным алфавітам.

Адметную дату выбралі невыпадкова: праваслаўная царква ўшаноўвае памяць роўнаапостальных Мяфодзія і Кірылы, асветнікаў і прапаведнікаў хрысціянства. Менавіта яны пераклалі на стараславянскую мову Святое пісанне, стварыўшы для гэтага азбуку. Большасць літар мела грэчаскія прататыпы, выключэннем была толькі “Ш” (паходзіла ад яўрэйскай Шын). Царква годна ацаніла заслугі братоў: абодвух кананізавалі, як асветнікаў. У 1863-ім Свяшчэнны Сінод у гонар тысячагоддзя з’яўлення першай рукапіснай славянскага буквара аб’явіў днём Кірыла і Мяфодзія 11 мая, па новым стылі – 24 мая.

Сучасныя сістэмы пісьма беларусаў, украінцаў, расіян, балгар, македонцаў, сербаў, а таксама алфавіты шматлікіх неславянскіх народаў (адыгейскі, калмыцкі, кіргізскі, мангольскі, татарскі, удмурцкі і інш.) выкарыстоўваюць кірылічныя літары. Некаторыя краіны адмаўляюцца ад кірыліцы на карысць лацінкі. Зрэшты, гэта два ўніверсальныя алфавіты, якія маюць падобныя структуру і сімвалы. У кожным з іх ёсць свае функцыянальныя перавагі і недахопы. Тым не менш, кірыліца – значна багацейшая і зручнейшая, бо здольная перадаць большы спектр гукаў.

Юлія САЙКО, студэнтка 3 курса факультэта беларускай філалогіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть