Общество

Наша «Венецыя»

венецыя6Паводка для многіх палешукоў, якія жывуць каля самых рэчак – справа звычайная. Але сёлета вады – як ніколі: паднялася яна ў Прыпяці, Смердзі, Случы, Цне… Праўда, у 1999 годзе “мокрае гора” было больш маштабным.

венецыя7У Любачыне на вуліцы Набярэжная не разбярэш – дзе дарога, дзе рака: так шырока яна разлілася, што “завітала ў госці” да мясцовых жыхароў. Наведалі іх разам з валанцёрамі з атрада хуткага рэагавання раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.венецыя4 венецыя10Даехаць і дайсці да дамоў было нялёгкай задачай, аднак вяскоўцы самі дапамагалі – падказвалі лепшы шлях, расказвалі, дзе сустракаюцца яміны.венецыя2

венецыя5– У рамках падрыхтоўкі да падобных надзвычайных  сітуацый распрацаваны рэгіянальныя планы па рэагаванню на паводкі. Праведзена навучанне валанцёраў, – гаворыць старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Таццяна Кацуба. – Для мясцовых жыхароў сабралі пакеты  са  спецыяльнымі харчовымі і гігіенічнымі наборамі, куды ўвайшлі мясныя ці рыбныя кансервы, хуткарастваральныя  супы,  крупы, пітная вада, дэзынфіцыруючыя сродкі, мыла, сурвэткі і іншае. Многія атрымалівенецыя3 коўдры.

венецыя9Заходзячы ў кожны дом, юнакі і дзяўчаты не толькі перадавалі правізію, але і цікавіліся, з якімі праблемамі даводзіцца сутыкацца жыхарам. Вяскоўцы пра паводку гавораць неахвотна: хвалююцца, што псуецца маёмасць і пасаджанае на прысядзібных участках, што няма калі агароды садзіць, таму і на ўраджай, у тым ліку бульбы, можна не разлічваць. венецыяНапрыклад, у тым жа Любачыне на высокім беразе, у прыватным сектары, некаторыя людзі ўжо капаюць грады. Тым жа гаспадарам, у якіх на падворках стаіць вада, пакуль і не сніцца той час, калі можна будзе ўзяць у рукі рыдлёўку. На пытанне, чаму ж на час “вялікай вады” не мяняюць месца дыслакацыі амаль аднолькава адказвалі: “А як жа хатняя жывёла? Вада прыйшла і пойдзе… Усё будзе добра”.венецыя8

Як паведаміў начальнік Лунінецкага РАНС Мікалай Арашкевіч, па стану на 23 красавіка найбольш складаная сітуацыя – у вёсках Кажан-Гарадок, Лахва і Любачын. Застаюцца падтопленымі 4 жылыя дамы (з іх адселены 6 чалавек), 54 падворкі, дзе пражываюць 115 чалавек, 59 гаспадарчых пабудоў, перамыты 1 участак дарогі. У Мікашэвічах з берагоў выйшаў Пангаласаўскі канал, падтоплены 1 падворак. Працягваюцца работы па падсыпцы вуліц. Жыццезабеспячэнне населеных пунктаў пад кантролем, вядзецца пастаянны маніторынг паводкавай сітуацыі.

 

.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть