Общество

Павучальны дыялог

лющаТак назваў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч вясковы сход, які адбыўся ў рамках дня адкрытага пісьма ў Люшчы.

Нагодай для яго стаў зварот жыха-роў вёскі, якіх хвалюе закрыццё базавай школы, працаўладкаванне работнікаў і навучанне дзяцей. Установу закрылі невыпадкова, бо колькасць настаўнікаў і тэхнічнага персаналу перавышала колькасць вучняў. З верасня будзе арганізаваны падвоз хлопчыкаў і дзяўчынак у Бастынскую СШ – ужо атрыманы новы аўтобус. Тым, хто працаваў у школе прапанаваны новыя рабочыя месцы. У вызваленым будынку будзе арганізавана новая ўстанова культуры – бібліятэка-клуб, супрацоўнікі якога пастараюцца наладзіць правядзенне вольнага часу не толькі для дзяцей, але і для дарослых. Застанецца тут і спартыўная зала, каб усе жадаючыя маглі пагуляць у валейбол, пазаймацца на трэнажорах. З любоўю сабраны школьнікамі і настаўнікамі музей таксама перададуць на баланс новай установы – гісторыя вёскі не знікне.

Працягваецца наладка абсталявання на станцыі абезжалезвання, якая ў бліжэйшы час выйдзе на праектную магутнасць. Да канца года ўсе жыхары Люшчы нарэшце змогуць карыстацца чыстай вадой. Хвалююць вяскоўцаў аварыйныя таполі каля дамоў, забруджаны вадаём і меліярацыйныя каналы, яміны на вуліцах, падтапленні падворкаў, магчымасць правядзення высокахуткаснага Інтэрнэту, работа мясцовых магазіна і лазні… Некаторыя праблемы агучыла стараста Раіса Жураўлёва, іншыя – задалі прысутныя. Прадстаўнікі адпаведных службаў райвыканкама, арганізацый і ўстаноў далі кампетэнтныя адказы, частка зваротаў узята на кантроль.

Кіраўнікі РАНС – Мікалай Арашкевіч і РАУС – Уладзімір Рыбак пазнаёмілі з аператыўнай абстаноўкай у раёне, звярнулі ўвагу жыхароў на найбольш вострыя праблемы – пажары, крадзяжы, п’янства.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть