ЗдоровьеОбщество

Нестандартная прадукцыя выяўлена ў адным з гандлёвых аб’ектаў Лунінецкага раёна

Нестандартная прадукцыя выяўлена спецыялістамі РЦГіЭ ў ходзе ажыццяўлення мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару ў адным з гандлёвых аб’ектаў Лунінецкага раёна.

Патрабаванням санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства не адпавядала хутказамарожаная агародніна для смажання “Па-балгарску” гандлёвай маркі “Живи Здорово” ў спажывецкай ўпакоўцы, на якой была этыкетка з наступнай інфармацыяй: прадукт выраблены 28.09.2021, прыдатны да 28.03.2023, маса нета 400 г, захоўваць пры тэмпературы не вышэй мінус 18о С. Штрыхавы код 4812787004418. Вытворца: Oerlemans Foods Siemiatycze Sp. z.o. o., вул. Арміі Краёвай 31, 17-300 Семятычы, Рэспубліка Польшча; упаўнаважаны прадстаўнік вытворцы, імпарцёр на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь: СП “Санта Імпэкс Брэст” ТАА, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, вул. Кацін Бор, 106А; пункт пагрузкі (склад): Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, вул. Пісьменніка Смірнова, 6Б.

На аб’ект партыя прадукцыі трапіла ў колькасці 16 кілаграмаў, да правядзення праверкі – часткова рэалізавана. Усё, што засталося, знята з продажу. Аб факце выяўлення харчовага тавару, які не адпавядае санітарна-эпідэміялагічным і гігіенічным патрабаванням, патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту мытнага саюза, прынятых мерах, паведамлена імпарцёру і супрацоўнікам ЦГіЭ па месцы яго знахо-джання, а таксама ў вышэйстаячыя інстанцыі.

Віталь ДЗЕГЦЯРОЎ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Лунінецкага раёна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть