Общество

Радасць Новага года дораць валанцёры Чырвонага Крыжа (Лунінецкі раён)

Рэспубліканская дабрачынная акцыя  «Нашы дзеці» ўпэўнена крочыць па краіне, дорачы шчаслівыя моманты хлопчыкам і дзяўчынкам напярэдадні Новага года і Каляд.

Па традыцыі да яе далучаецца і Чырвоны Крыж. Па словах старшыні раённай арганізацыі Таццяны Кацуба, сёлета ў спісе валанцёраў і супрацоўнікаў каля сотні “адрасоў дабрыні”. З Дзедам Марозам і Снягуркай наведваюць сем’і, якія маюць патрэбу ў дапамозе, каб хоць на некалькі хвілін падарыць радасць і святочны настрой. А каля 90 хлопчыкаў і дзяўчынак запрасілі для ўдзелу ў дабрачынным ранішніку, які прайшоў у гарадскім Доме культуры.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть